Home
entries friends calendar user info Previous Previous
profile
credzicz
User: [info]credzicz
Name: credzicz
links
page summary
tags
calendar
Back December 2009
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
манускрыпт
вера=творчасць=свабода
Add to Memories
Tell a Friend
Такое ж бывае!
На дзень народзінаў хацеў купіць сабе нетбук. Ужо выбраў мадэль, усё такое. А тут раптам добрыя людзі ўзялі і яго падаравалі, толькі не той, што я хацеў :(
У сувязі з гэтым:

Прадам нетбук. Новы. Нядорага.
Asus eee 901, Pearl white, 20GB SSD, 1 GB DDR, Intel ATOM, WiFi, 1,3 M Camera, Bluetooth.

Add to Memories
Tell a Friend
Вось і скончылася свята - 70-годдзе філфака БДУ.
Пачуцці блытаныя.
З аднаго боку, гонар за свой факультэт, з другога - сум і туга па высокаму і ўзнёсламу.
Напэўна, тыя, хто быў на канцэрце, мяне зразумеюць.

Я вось усё думаю, ці могуць высокаінтэлектуальныя людзі таньчыць пад "Он уехал прочь на ночной электричке"?
Ці гэта са мной нешта не тое? Напэўна, так.

Адным словам, не маё гэта.... Ну нічога, будзе і на нашай вуліцы свята :)

А яшчэ бачыў адну фрэндэссу па ЖЖ. Хацеў падыйсці развіртуалізавацца, але неяк не выпала. Шкадую...

Tags: ,

Add to Memories
Tell a Friend
Сёння раніцай як звычайна мяне разбудзіў будзік, я няспешна сабраўся і пайшоў на заняткі. Але ў метро мяне ледзь не схапіла кандрашка... На гадзінніку было не 8.00, а 9.00.
Проста на выходныя я перавёў будзік, каб спакойна выспацца...
У выніку я спазніўся на працу на 45 хв. : (
Вось думаю, што б са мной зрабілі у часы Сталіна? 
Add to Memories
Tell a Friend
 На працы прапанавалі зрабіць бясплатную прышчыпку супраць грыпу. 
Згаджацца?
Add to Memories
Tell a Friend
Учора вырашыў апрануць у метро маску. Ну, не тое каб як баяўся вірусаў (усё адно яе трэба мяняць праз 15 хвілін)... Проста дзеля прыколу. Хаця не, мне было цікава паназіраць за рэакцыяй людзей.
Некаторыя глядзелі на мяне з усмешкай. Маўляў, "во дзівак, вірусу спужаўся".
Некаторыя, пабачыўшы, пачыналі нервавацца і мабыць думалі "Ёксель-моксель, трэба неяк ратавацца ад гэтай пошасці". Адзін нават падышоў і спытаў, дзе я набыў маску.
Асобныя глядзелі з жалем "во, небарака, напэўна, захварэў".
І, канечне, былі прадстаўнікі нашага грамадства, якія глядзелі з павагай. Такія заўсёды глязяць на цябе з павагай, калі ты робіш нешта новае ці неардынарнае. Напрыклад, апранаеш маску ад грыпу. Ці бегаеш раніцай. Ці размаўляеш па-беларуску.\

 
Add to Memories
Tell a Friend
Я вось думаю, што надышоў час мяняць назвы беларускіх месяцаў.
"Лістапад" ужо даўно ніякі не лістапад, а "снежань".
"Красавік" даўно стаў "траўнем".
Першыя краскі з'яўляюцца ў сакавіку.

Карацей, прырода ідзе сваім шляхам, а цывілізацыя - сваім...


 
Add to Memories
Tell a Friend
З нагоды публікацыі кафедральнага зборніка (Филологические штудии = Studia philologica : сб. науч. ст. / под ред. Г.И. Шевченко, К.А. Тананушко. – Вып. VII. – Минск, 2009. ), вырашыў выставіць тое-сёе з маіх перакладаў Марцыяла.

Versiculos in me narratur scribere Cinna.
Non scribit, cuius carmina nemo legit.
(III, 9)

Кажуць, што супраць мяне вершыкі крэмзае Цынна.
Вершамі іх не назваць: іх не чытае ніхто.

Пераклаў з лаціны Прыстаўка Ягор.

Tags: , ,

Add to Memories
Tell a Friend
Кастусь шукаў працу. І перспектывы ў яго былі самыя лепшыя. За плячамі ¬- 25 гадоў жыццёвага досведу, а дома на сцяне, на пачэсным месцы - дыплом Гістарычнага факультэта.
Кастусь любіў працу. Але праца яго не любіла.
Упершыню ён спазнаў гэта пасля размеркавання. А размеркавалі Кастуся не абы-куды, а на будаўніцтва Новага Лядовага Палацу. Што гэта было: нясмешны жарт лёсу, або звычайная памылка чыноўніка? Кастусь гэтага не ведаў, але мужна прыняў на сябе ўдар фартуны. Ён мяшаў раствор, распавядаючы калегам пра веліч Егіпецкіх пірамід, цягнуў праводку, згадваючы пра хараство вісячых садоў Семіраміды, і насіў цэглу, прыкідваючы, колькі народу загінула на будоўлі Суэцкага канала. Усё б нармалёва, калі б не тамтэйшы архітэктар, а дакладней, ¬прараб. Яму не спадабалася ані праводка, якая цягнулася праз усю спартзалю аля Семіраміда, ані тэракотавыя сфінксы, якія аздаблялі ўваход у будынак. Але больш за ўсё яму не спадабалася 50 % адставанне ад плану, і 50 % цякучка будаўнікоў, якія спрэс звальняліся, каб паступіць на гістфак. Лішне казаць, што затрымаўся Кастусь на гэтай працы нядоўга.
Другое месца было больш цікавым. Уся праца палягала на тым, каб катацца на аўтобусе па Мінску і аглядаць яго краявіды. Час ад часу Кастусь заводзіў філасофскія размовы з пасажырамі. Гутарылі пра лёс Старога Гораду, пра фатальную крыважэрнасць Нямігі, пра эстэтычную непрывабнасць новабудаў і гістарычную каштоўнасць беларускіх хмарачосаў. Пасажыры гутарылі ахвотна, вось толькі падазрона папаглядалі на Кастусёву камізэльку, на якой чырвоным па жоўтым было выразна напісана: "Кандуктар-кантралёр". Асабліва сумленныя паказвалі Кастусю праязныя і пыталі, чаму гэта ён не выконвае свае абавязкі. Тады Кастусь жагнаўся, уставаў і звяртаўся да прысутных з працяглай прамовай, у якой красамоўна вымалёўваў футурыстычныя перспектывы развіцця грамадскага транспарту пры ўмове 100% аплаты за праезд. Напрыканцы яго выступлення раздаваліся апладысменты,сумленная частка аўтобуса прабівала квіткі, а несумленная сарамліва хавала вочы. Кастусь гэтаксама сарамліва апускаў вочы і, зачараваны хараством будучага беларускага транспарту, набываў зайцам квіткі з уласнай кішэні. Здаецца, ўсе былі задаволеныя: і пасажыры, натхнёныя інтэлектуальнымі штодзённымі размовамі, і начальства, усцешанае павелічэннем “касы”, і Кастусь, насычаны пачуццём выкананага абавязку. Аднак не… Кастуся зжылі са свету калегі-кантралёры, бо па-першае, не маглі дагнаць такога высокага % збору квіткоў, а па-другое, ніяк не маглі прыстасавацца да новых метадаў работы свайго калегі.
А апошняе месца Кастусю вельмі падабаецца. Ён працуе ў Цэнтральным Упраўленні Камплектацыі Архіваў. Супрацоўнікі любоўна называюць гутую ўстанову ЦУКАР. І сапраўды гэты не праца, а цукар. Кастусю завялі працоўную кніжку, выдалі першы аванс -120 тыс., паабяцалі поўны сацыяльны пакет, то бок бясплатны медагляд раз на год і бясплатнае карыстанне фондамі архіва. Але гэта не галоўнае. Галоўнае, што цяпер Кастусь можа займацца любімай справай - чытаць лекцыі і рыцца ў архівах.

Я.П.

Tags:

Add to Memories
Tell a Friend
05.02.09 на філалагічным факультэце БДУ адбылася абарона дысертацыі Прыстаўкі Ягора Уладзіміравіча "Рытарычныя катэгорыi лацiнскага трактата Мацея Казiмiра Сарбеўскага "Аб вастрынi i досцiпе" (1619 - 1623 г.) у адносiнах да сучаснай лiнгвiстыкi i тэорыi камунiкацыi".

"За" прагаласавалі 10, "супраць" - 0, устрымалася - 0.
Агульны каэфіцыент 4,7.

Дысертант - жывы, стан здароўя - задавальняючы :)
Add to Memories
Tell a Friend
Аўтарэферат маёй дысертацыі можна запампаваць тут:

http://referat.vak.org.by/index.php?go=Files&in=view&id=1917

Advertisement